БЕЛ Ł РУС

14 чалавек ушанавалі ўзнагародамі Аб'яднанага пераходнага кабінета

24.03.2026 / 21:35

Nashaniva.com

Аб'яднаны пераходны кабінет Беларусі прыняў рашэнне пра новае ўзнагароджванне Крыжом Свабоды, медалямі Францыска Скарыны, «Гонар і Годнасць» і «За плённую працу на карысць Беларусі», «Няскораных» (Ларысы Геніюш), паведаміла прэс-служба АПКБ.

Фота: t.me/CabinetBelarus

Крыжом Свабоды ўзнагародзілі беларускага грамадскага дзеяча, праваабаронцу, вязня сумлення, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага.

Медалём Францыска Скарыны — беларускага навукоўца, грамадскага і палітычнага дзеяча, канцлера «Вольнага Беларускага Ўніверсітэта» Аляксандра Мілінкевіча.

Медалём «Гонар і Годнасць» — грамадскага актывіста, вайскоўца, дзяржаўнага дзеяча Сяргея Багукальца.

Медалём «Няскораных» (Ларысы Геніюш) за асабістую адвагу, стойкасць — былую палітзняволеную Марыю Калеснікаву.

Медалём «За плённую працу на карысць Беларусі»:

Чытайце таксама:

Візіт Ціханоўскай у Кіеў адклалі на нявызначаны тэрмін

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг

СК зноў палохае беларусаў за мяжой удзелам у Дні Волі

Акцыі і канцэрты да Дня Волі ў розных краінах РАСКЛАД

Каментары да артыкула