БЕЛ Ł РУС

«Вы нават не ўяўляеце, наколькі моцна яны хочуць заключыць здзелку». Трамп расказаў пра перамовы з Іранам

24.03.2026 / 23:45

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падчас размовы з журналістамі ў Белым доме заявіў, што ЗША вядуць перамовы з Іранам, каб спыніць баявыя дзеянні. Паводле яго слоў, амерыканская адміністрацыя кантактуе з «патрэбнымі людзьмі» ў Іране, і тыя нібыта вельмі зацікаўленыя ў заключэнні здзелкі, піша Reuters.

Дональд Трамп. Фота: AP Photo / Alex Brandon

Трамп падкрэсліў, што іранскі бок гатовы ісці на пагадненне і хоча гэтага «вельмі моцна».

«Мы вядзем перамовы з тымі, з кім трэба, і яны вельмі хочуць заключыць здзелку, вы нават не ўяўляеце, наколькі моцна яны гэтага хочуць», — запэўніў амерыканскі лідар, кажучы пра іранцаў.

Ён таксама паведаміў, што Іран ужо зрабіў ЗША значную саступку ў энергетычнай сферы. Хоць падрабязнасці не раскрываюцца, гаворка, верагодна, ідзе пра сітуацыю вакол Армузскага праліва — ключавога маршруту паставак нафты і газу з Персідскага заліва, які Іран фактычна заблакаваў пасля пачатку ваенных дзеянняў супраць яго.

Трамп назваў гэты крок «шчодрым падарункам», які мае вялікае эканамічнае значэнне і не звязаны з ядзернай энергетыкай.

Пры гэтым ён не ўдакладніў, калі могуць адбыцца наступныя раўнды перамоў і ці будуць у іх удзельнічаць яго прадстаўнікі. Вядома, што некаторыя краіны, напрыклад Пакістан, ужо выказалі гатоўнасць стаць пляцоўкай для сустрэч.

Паводле неафіцыйных звестак, перамовы пачаліся пасля сакрэтных кантактаў паміж ЗША і Іранам праз пасярэднікаў. Важным момантам мог стаць тэлефонны званок паміж кіраўніком іранскага МЗС і прадстаўніком ЗША, пасля якога Трамп вырашыў часова спыніць удары па энергетычных аб’ектах Ірана і перайсці да дыялогу.

Аднак Іран афіцыйна адмаўляе факт такіх перамоў.

Чытайце таксама:

Ynet: Вярхоўны лідар Ірана пагадзіўся на перамовы з ЗША

ЗША назвалі кандыдатуру ў Іране, якую разглядаюць у якасці асноўнага перамоўшчыка і нават будучага кіраўніка краіны

Трамп пачаў перамовы з Іранам пад ціскам саюзнікаў

Каментары да артыкула