БЕЛ Ł РУС

ЗША накіравалі Ірану план з 15 пунктаў па спыненні вайны

25.03.2026 / 07:55

Nashaniva.com

Гэты план адлюстроўвае імкненне адміністрацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа знайсці выхад з канфлікту.

Дональд Трамп, віцэ-прэзідэнт Джэй Дзі Вэнс, дзяржсакратар Марка Рубіа і кіраўнік Пентагона Піт Хегсэт. Фота: Alex Wong / Getty Images 

ЗША накіравалі Ірану план з 15 пунктаў па спыненні вайны на Блізкім Усходзе, піша The New York Times са спасылкай на двух чыноўнікаў.

Гэты план адлюстроўвае імкненне адміністрацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа знайсці выхад з канфлікту на фоне барацьбы з яго эканамічнымі наступствамі. План закранае балістычныя ракеты і ядзерныя праграмы Ірана, а таксама марскія маршруты.

Газета адзначае, што пакуль незразумела, наколькі шырока план быў распаўсюджаны сярод іранскіх чыноўнікаў і ці прыме Іран яго як аснову для перамоваў.

Таксама невядома, ці падтрымлівае яго Ізраіль, які разам са Злучанымі Штатамі пачаў аперацыю супраць Ірана ў канцы лютага.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула