БЕЛ Ł РУС

У лабавым ДТЗ у Маладзечанскім раёне загінулі 25‑гадовая дзяўчына і яе 34‑гадовая пасажырка

25.03.2026 / 08:33

Nashaniva.com

ДТЗ адбылося сёння раніцай каля вёскі Краснае.

Каля пяці гадзін раніцы на 56‑м кіламетры дарогі Мінск —Маладзечна 25‑гадовая дзяўчына за рулём Fiat на закругленні дарогі ўправа не справілася з кіраваннем, выехала на паласу сустрэчнага руху, дзе здзейсніла лабавое сутыкненне з грузавіком Mercedes.

Кіроўца легкавога аўтамабіля і яе 34‑гадовая пасажырка загінулі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула