БЕЛ Ł РУС

У Эстоніі беспілотнік, які прыляцеў з Расіі, урэзаўся ў электрастанцыю

25.03.2026 / 11:25

Nashaniva.com

Ніхто не пацярпеў.

Фота: Ilja Smirnov / Postimees

Замежны беспілотнік урэзаўся ў комін Аўвераскай электрастанцыі на паўночным усходзе Эстоніі, паведамляе Delfi са спасылкай на Дэпартамент паліцыі бяспекі.

Паводле даных праваахоўнікаў, гэта адбылося 25 сакавіка ў 3:43 ночы. Ніхто не пацярпеў. Энергетыкі паведамілі, што станцыя не атрымала істотных пашкоджанняў, на стан энергасістэмы інцыдэнт не паўплываў.

Беспілотнік увайшоў у паветраную прастору Эстоніі з паветранай прасторы Расіі.

Паводле наяўнай інфармацыі, дрон не быў накіраваны на Эстонію. Цяпер праводзяцца першасныя дзеянні, расследаванне высветліць дакладныя абставіны, — цытуе Delfi генеральнага пракурора Эстоніі Астрыд Асі.

Раней у сераду пра траплянне беспілотніка ў паветраную прастору Латвіі з боку Расіі паведаміла Міністэрства абароны Латвіі. Абломкі былі знойдзеныя ў раёне горада Краслава на паўднёвым усходзе краіны, недалёка ад мяжы з Беларуссю, ніхто не пацярпеў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула