У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА
Учора Жлобін застаўся без гарадскога аўтобуса, піша «Флагшток».
Самаўзгаранне адбылося 24 сакавіка ў 15:40 у аўтобусе МАЗ-203 2018 года выпуску.
Меркаваная прычына пажару — няспраўная электраправодка.
Палаючыя аўтобусы МАЗ сталі галаўным болем для ўладаў Санкт-Пецярбурга. Пажары ў грамадскім транспарце там пачаліся ў 2022 годзе пасля закупкі вялікай партыі беларускіх аўтобусаў у межах транспартнай рэформы. Асноўнай прычынай узгаранняў спецыялісты назвалі хібы ў гідраўлічнай сістэме з-за няякасных камплектуючых. Аляксандр Лукашэнка назваў прычынай пажараў — канкурэнтаў і няякаснае абслугоўванне аўтобусаў расіянамі.