БЕЛ Ł РУС

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

25.03.2026 / 12:21

Nashaniva.com

OpenAI афіцыйна абвясціла пра спыненне працы відэагенератара Sora. Кампанія закрывае як карыстальніцкае прыкладанне, так і доступ для распрацоўшчыкаў, а таксама выдаляе відэафункцыі з ChatGPT.

Распрацоўшчыкі пацвердзілі закрыццё ў твітары, паабяцаўшы пазней удакладніць тэрміны адключэння і спосабы захавання кантэнту.

Прычыны закрыцця праекту не ўдакладняюцца. 

Але імаверна, прычынай стала змена стратэгіі Сэма Альтмана: калі раней кампанія імкнулася запусціць мноства розных прадуктаў, то зараз яна хоча пераарыентавацца — OpenAI адмаўляецца ад эксперыментальных сэрвісаў для шырокіх мас і факусуецца на продажы гатовых ІТ-інструментаў і паслуг буйным карпарацыям для павелічэння іх прыбытку.

Нягледзячы на маштабныя інвестыцыі (уключаючы здзелку з Disney на $1 млрд), унутры кампаніі сумняваліся ў рэальным попыце на прадукт.

Каманда Sora будзе расфарміравана і пераведзена на іншыя кірункі, у прыватнасці, на праекты ў сферы робататэхнікі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула