На праспекце Пераможцаў аўтамабіль урэзаўся ў будынак
Здарэнне адбылося сёння раніцай каля будынка №89 на праспекце Пераможцаў у Мінску.
45‑гадовая кіроўца аўтамабіля «Nissan» рухалася па праспекце Пераможцаў. Пры павароце направа на аўтамабільную стаянку будынка №89 жанчына здзейсніла наезд на аўтамабіль Geely, выехала за межы праезнай часткі і ўрэзалася ў фасад будынка.
Паводле папярэдняй інфармацыі, у аўтамабіля «Nissan» заклініла педаль газу.
У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў. Транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні.