БЕЛ Ł РУС

На Камароўцы з'явіліся незвычайна буйныя дурніцы

25.03.2026 / 15:48

Nashaniva.com

Ягады буйныя, значна большыя за звыклыя: асобныя памерам амаль як двухрублёвая манета.

Прадаўцы паказваюць, што дурніцы (буякі) прывезены з Перу. Цана — каля 80 рублёў за кілаграм, піша Onliner.by.

Побач актыўна прадаюць клубніцы — у асноўным імпартныя, з Грэцыі. Яны выглядаюць акуратнымі і яркімі, з буйнымі ягадамі. Кошт трымаецца прыкладна на ўзроўні 13,5 рубля за кілаграм, хоць сустракаюцца варыянты і даражэй — у залежнасці ад памеру і знешняга выгляду.

У цэлым асартымент на рынку ўжо відавочна «вясновы»: шмат свежых ягад, садавіны і гародніны. Але цэны пакуль застаюцца даволі куслівымі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула