БЕЛ Ł РУС

Скарынаўскай бібліятэцы ў Лондане перадалі частку архіва Рады БНР, якую лічылі можа ўжо і страчанай

25.03.2026 / 17:06

Nashaniva.com

Сакратар Рады Беларускай Народнай Рэспублікі і Апякунская рада Беларускай бібліятэкі і музея імя Францыска Скарыны ў Лондане паведамілі пра перадачу бібліятэцы часткі дзяржаўнага архіва БНР, які зберагаўся ў старшыні Рады БНР Міколы Абрамчыка.

Пасля смерці Міколы Абрамчыка ў 1970 годзе рашэннем Рады БНР дакументы Рады з яго архіва мусілі быць перададзеныя на захаванне і для даследавання ў Бібліятэку імя Францыска Скарыны, аднак да 2025 года былі па-за валоданнем Рады БНР.

Цяпер, пасля аднаўлення ўласнасці Рады БНР над гэтымі дакументамі, было вырашана, што Рада БНР перадае архіў Міколы Абрамчыка на захаваньне і выкарыстаньне Беларускай бібліятэцы імя Скарыны да часу складання гістарычнага мандата Рады БНР адпаведна Статуту Рады БНР і прыняцця супольнага рашэння аб далейшым юрыдычным лёсе архіва.

Пасля папярэдняй інвентарызацыі архіва ён у хуткім часе стане даступны даследчыкам.

Чытайце таксама:

Улады Прагі на 25 сакавіка ўзнялі бел-чырвона-белыя сцягі

Часам нечаканая гісторыя беларускіх гімнаў: «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», «Пагоня», «Жыве Беларусь», «Радзіма мая дарагая», «Магутны Божа» (з ВІДЭА)

У красавіку выйдзе «Выбранае» Кастуся Езавітава

«Не давайце нікому называць вас агрэсарамі суседняй краіны». Старшыня Рады БНР павіншавала беларусаў з Днём Волі

Сёння — Дзень Волі. 108 гадоў таму была абвешчана незалежнасць БНР

Каментары да артыкула