БЕЛ Ł РУС

«Камунарка» стала выпускаць новую «Любімую Алёнку»

25.03.2026 / 21:25

Nashaniva.com

Мінская кандытарская фабрыка «Камунарка» выпусціла новы від шакаладу з серыі «Любімая Алёнка». Цяпер у малочны шакалад дадалі фундук, і на прадпрыемстве лічаць, што гэта зробіць яго смак яшчэ лепшым, піша Telegraf.news.

У склад новага прадукту ўваходзяць цукар, какава-алей, здробнены смажаны фундук, какава-цёртае, сухія вяршкі і малако, эмульгатар і натуральны водар ванілі. Пакуль гэты шакалад будуць прадаваць толькі ў фірмовых крамах, а цана яшчэ не паведамляецца.

Апошнім часам фабрыка актыўна пашырае гэтую лінейку шакаладу. Акрамя класічнага варыянту, ужо ёсць шакалад з малочнай начынкай, з печывам і з арахісам.

Гэтая марка вядзе сваю гісторыю яшчэ з савецкіх часоў. У 1967 годзе пачалі выпускаць шакалад «Алёнка», які выраблялі на розных фабрыках ва ўсім Савецкім Саюзе па адным рэцэпце. Пасля распаду СССР расійская фабрыка «Чырвоны Кастрычнік» зарэгістравала правы на назву і вядомы вобраз дзяўчынкі.

Каб пазбегнуць спрэчак, «Камунарка» ў 1990‑я гады перайменавала свой шакалад у «Любімая Алёнка» і змяніла дызайн упакоўкі. Замест рэальнай дзяўчынкі там з’явіўся намаляваны персанаж. Менавіта гэты вобраз і стаў пазнавальным для пакупнікоў у Беларусі.

Чытайце таксама:

«Шмат бландзінаў і смачны шакалад». Дзяўчына пералічыла стэрэатыпы пра Беларусь — вось што ёй адказалі

«Камунарка» выпусціла святочныя цукеркі з шампанскім

Пальмавы алей і глазура замест шакаладу. Як расійскія цукеркі выціскаюць беларускія з паліц крам

«Камунарка» выпусціла цукеркі для мужчын з нечаканай начынкай

«Камунарка» выпусціла аналаг «кіндараў»

Каментары да артыкула