БЕЛ Ł РУС

Электрабум у Беларусі: Белстат расказаў, як за год вырасла колькасць электрамабіляў у беларусаў

26.03.2026 / 09:18

Nashaniva.com

За мінулы год парк асабістых электрамабіляў павялічыўся ў 2,2 раза.

 Фота: Getty Images

Паводле даных Белстата, калі на пачатку мінулага года ў маёмасці грамадзян было 20,7 тысячы «электрычак», то да студзеня 2026‑га гэтая лічба дасягнула 44,7 тысячы.

Яшчэ ў пачатку 2024 года ў краіне налічвалася ўсяго 9 тысяч прыватных электракараў. Сёння агульная колькасць зарэгістраваных электрамабіляў (уключаючы камерцыйны транспарт) складае каля 54 тысяч, з якіх амаль палова — 22 тысячы — прыпадае на Мінск.

Улады прагназуюць, што да 2030 года колькасць такога транспарту ў Беларусі вырасце да 300 тысяч адзінак. Для параўнання: агульны парк легкавых аўто ў краіне на канец 2025 года складаў каля 3,2 мільёна машын.

Разам з ростам папулярнасці электрапрывада развіваецца і сетка «заправак». За мінулыя 12 месяцаў колькасць зарадных станцый павялічылася ў паўтара раза:

Згодна з планамі, да 2030 года сетка павінна налічваць не менш за 18 тысяч зарадных кропак па ўсёй краіне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула