БЕЛ Ł РУС

У расійскім Чэлябінску падлетак прынёс у школу арбалет і стрэліў аднакласніцы ў галаву

26.03.2026 / 09:44

Nashaniva.com

Затым заліў пярцовым газам настаўнікаў у калідоры і выскачыў у акно ды зламаў ногі.

Надзвычайнае здарэнне адбылося сёння раніцай у школе №32 расійскага Чэлябінска, паведамляе Mash.

15‑гадовы хлопец забег у клас, распыліў газ, стрэліў у настаўніка з пластыкавага арбалета, але прамахнуўся і страла трапіла ў аднакласніцу.

Пасля заліў пярцовым газам педагогаў у калідоры і выскачыў з акна чацвёртага паверха. У выніку зламаў дзве нагі.

У школьніцы, у якую трапіла страла, рэзаная траўма галавы. І аднакласніца і нападнік шпіталізаваныя. 

Хлопчыка завуць Арцём, ён таксама пранёс у школу сігнальны пісталет.

Пацярпелі трое педагогаў школы — у іх дыягнаставалі хімічныя апёкі вачэй і твару. Заняткі ў школе адмененыя.

Апошнія месяцы ў Расіі пачасціліся напады вучняў у школах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула