БЕЛ Ł РУС

На тэрыторыі Румыніі разбіўся расійскі беспілотнік

26.03.2026 / 12:15

Nashaniva.com

Сёння ноччу ў Румыніі разбіўся расійскі беспілотнік, які перад тым быў падбіты ўкраінскай сістэмай супрацьпаветранай абароны, паведамляе Міністэрства абароны Румыніі.

Як распавялі ў румынскім абаронным ведамстве, расійскія войскі з дапамогай дронаў атакавалі грамадзянскія аб’екты і інфраструктуру ва Украіне, паблізу рачной мяжы з Румыніяй.

Два самалёты F-16 узляцелі для маніторынгу паветранай сітуацыі. «У 00:44 дрон, збіты ўкраінскай СПА, увайшоў у нацыянальную паветраную прастору на адлегласць каля 4 кіламетраў. Дрон разбіўся ў 2 км ад горада Парчэш, за межамі населенага пункта», — паведамілі ў румынскім Мінабароны.

Аб ахвярах не паведамлялася.

Нагадаем, 25 сакавіка невядомы беспілотнік заляцеў на тэрыторыю Латвіі і разбіўся там. Паведамлялася, што дрон заляцеў з Расіі. Дрон ідэнтыфікавалі як украінскі.

Таксама той ноччу дроны заляцелі на тэрыторыю Эстоніі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула