БЕЛ Ł РУС

Метэазонд з цыгарэтамі прызямліўся ў двары літоўскага селяніна

26.03.2026 / 12:59

Nashaniva.com

Уначы ў двары жыхара Жыжмараў, што паміж Вільняй і Коўнам, прызямліўся метэазонд, які перавозіў кантрабанду. На месца здарэння прыбылі супрацоўнікі паліцыі і знайшлі 1 500 пачкаў беларускіх цыгарэт, паведамляе LRT.

Фота: VSAT

Прадстаўніца Галоўнага ўпраўлення паліцыі Коўна Крысціна Мішкаўскайце паведаміла LRT, што паведамленне паступіла каля гадзіны ночы. Мясцовы жыхар паведаміў, што каля яго дома прызямліўся кантрабандны шарык.

«Прыбыўшы на месца здарэння, супрацоўнікі паліцыі знайшлі тры скрыні з 1 500 пачкамі цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі, а таксама GPS-прылады», — сказала прадстаўніца паліцыі.

Пра інцыдэнт таксама паведаміла Ковенскае ўпраўленне пажарнай аховы і выратавання. У зводцы адзначаецца, што пажарных папрасілі дапамагчы зняць шарык, які захрас на дрэве на вышыні чатыры метры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула