БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка падарыў Кім Чэн Ыну аўтамат

26.03.2026 / 15:36

Nashaniva.com

Каб было чым адбівацца ад ворагаў.

Падчас візіту ў КНДР Аляксандр Лукашэнка зрабіў некалькі падарункаў паўночнакарэйскаму лідару: у тым ліку слуцкія паясы, гарэлку, хлебабулачныя вырабы і цукеркі.

Таксама ён падарыў і аўтамат.

«Добра, каб не ваявалі нашы людзі. Але стралковая зброя патрэбная. Нядаўна мы сталі рабіць такія аўтаматы», — сказаў ён.

Кім Чэн Ын хвацкі перазарадзіў яго, што выклікала ў Лукашэнкі захапленне, «Умее, — сказаў ён і дадаў, — Каб было чым адбівацца ад ворагаў». 

Некалькі дзён таму Кім Чэн Ын з 13‑гадовай дачкой Кім Чжу Э наведаў ваенны завод, дзе пастралялі з пісталета і аўтамата.

Фота: KCNA

Фота: KCNA

Падчас візіту на іншы завод, яны пагойсалі на танку

Фота: KCNA

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула