У Белавежскай пушчы пералічылі зуброў
У Нацыянальным парку «Белавежская пушча» правялі ўлік зуброў і вызначылі іх дакладную колькасць, паведаміла прэс-служба нацпарку.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: Кліматы Падляшша
Паводле падлікаў, цяпер у пушчы жыве 784 зубры — гэта на 58 больш, чым было на пачатку 2025 года.
Спецыялісты таксама вызначылі структуру папуляцыі: 130 самцоў, 425 самак, 139 маладых жывёлін ва ўзросце ад 1,5 да 3,5 года і 90 цялят гэтага года.
Зубры жывуць у розных частках пушчы. Каля траціны папуляцыі знаходзіцца на поўдні, яшчэ прыкладна чвэрць — на паўночным усходзе. Ёсць таксама невялікі статак на поўначы. Частка жывёл перамяшчаецца паміж раёнамі, напрыклад, асобная група перайшла на тэрыторыю Пружанскага раёна.
Акрамя таго, зуброў можна пабачыць у спецыяльных вальерах, адкрытых для наведвальнікаў.
Чытайце таксама:
На Падляшшы экспрэс «Зубр» збіў трох белавежскіх зуброў