БЕЛ Ł РУС

У мінскім метро чалавек захацеў набыць адразу 3 тысячы жэтонаў

26.03.2026 / 18:16

Nashaniva.com

У сувязі з павышэннем кошту праезду ў грамадскім транспарце з 27 сакавіка 2026 года ў мінскім метро назіраецца падвышаны попыт на жэтоны, паведаміла прэс-служба метрапалітэна.

Фота: Мінскі метрапалітэн

Пры гэтым зафіксаваны нават адзін зусім незвычайны выпадак — адзін чалавек хацеў купіць адразу 3 тысячы жэтонаў. Ці задаволілі яго просьбу — не паведамляецца.

Метрапалітэн у сувязі з гэтым нагадвае пасажырам, што набытыя жэтоны вяртанню не падлягаюць.

Таксама ён звяртае ўвагу на альтэрнатыву назапашванню жэтонаў — набыццё праязных на пэўную колькасць паездак, калі кошт адной паездкі атрымліваецца ніжэйшы.

Акрамя таго, можна набыць адзіны праязны дакумент, які дзейнічае на ўсе віды гарадскога транспарту.

Чытайце таксама:

Пасля Мінска кошт праезду ў грамадскім транспарце падаражэе і ў рэгіёнах

У чатырох абласцях Беларусі выраслі цэны на праезд грамадскім транспартам

У Мінску ўвялі максімальны кошт праезду ў маршрутках

У Мінску даражэе праезд у грамадскім транспарце

Каментары да артыкула