Зяленскі паляцеў у Саудаўскую Аравію дамаўляцца пра вайсковае супрацоўніцтва
26 сакавіка Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прыбыў з візітам у Саудаўскую Аравію для правядзення важных перамоў па бяспецы.
Уладзімір Зяленскі і Мухамед бін Салман Аль Сауд падчас сустрэчы 10 сакавіка 2026 года. Фота: Ukrainian Presidential Press Office via AP
Галоўная тэма сустрэч — супрацоўніцтва ў вайсковай сферы. Украіна ўжо накіравала на Блізкі Усход сваіх экспертаў, якія дапамагаюць змагацца з іранскімі дронамі, бо ўкраінскі досвед супрацьстаяння «шахедам» лічыцца ўнікальным у свеце.
Паводле ранейшай інфармацыі СМІ, краіны абмяркоўваюць буйныя кантракты на пастаўку зброі, у прыватнасці, продаж Саудаўскай Аравіі ўкраінскіх дронаў-перахопнікаў.
7 сакавіка падчас размовы са спадчынным прынцам Саудаўскай Аравіі Мухамедам бін Салманам Аль Саудам Зяленскі падкрэсліў, што бяспека ў Еўропе і на Блізкім Усходзе патрабуе супольных намаганняў і каардынацыі, а абарона жыцця павінна быць галоўным прыярытэтам для абедзвюх дзяржаў.
Чытайце таксама:
Саудаўская Аравія і ААЭ просяць Трампа не спыняцца з Іранам
Саудаўскі нафтагазавы гігант хоча набыць украінскія дроны-перахопнікі
Саудаўская Аравія і Кіеў рыхтуюць «гіганцкую дамову» на фоне іранскай пагрозы