БЕЛ Ł РУС

Над Мазыром і Магілёвам заўважылі незвычайныя аблокі, падобныя да НЛА ФОТАФАКТ

26.03.2026 / 20:01

Nashaniva.com

Тэлеграм-канал «Метеовайб» апублікаваў фотаздымкі ад падпісчыкаў, зробленыя ў Мазыры і Магілёве, назваўшы тое, што на іх выяўлена, лентыкулярнай воблачнасцю.

Лентыкулярныя аблокі над Магілёвам. Фота: t.me/meteovibe

Лентыкулярныя (або лінзападобныя) аблокі — рэдкая з’ява для раўніннага краявіду Беларусі, піша выданне «Смартпрэс». Яны ўтвараюцца тады, калі вільготныя паветраныя патокі сустракаюць на сваім шляху перашкоды, напрыклад, пагоркі ці ўзвышшы.

Лентыкулярныя аблокі над Магілёвам. Фота: t.me/meteovibe

Мазыршчына і Магілёўшчына з'яўляюцца прыдатнымі месцамі для іх з’яўлення ў нашай краіне. Мазыр месціцца на адным з самых высокіх пунктаў краіны — Мазырскай градзе, а рэльеф Магілёва вылучаецца сваёй узгорыстасцю і перападамі вышынь. Менавіта такія асаблівасці мясцовасці ствараюць неабходныя бар’еры для паветра.

Лентыкулярныя аблокі над Мазыром. Фота: t.me/meteovibe

Галоўная адметнасць гэтых аблокаў у тым, што яны падаюцца нерухомымі нават пры моцным ветры. Насамрэч паветра праходзіць скрозь іх: з аднаго боку воблака пастаянна фармуецца, а з іншага — растае.

Лентыкулярныя аблокі над Мазыром. Фота: t.me/meteovibe

Для Беларусі кожнае з’яўленне такіх «лінзаў» становіцца значнай падзеяй для назіральнікаў. Як правіла, іх фіксацыя сведчыць пра хуткую змену надвор’я.

Лентыкулярнае воблака над Мазыром. Фота: t.me/meteovibe

Чытайце таксама:

Над Мінскам сёння бачылі перыстыя аблокі ФОТАФАКТ

На Палессі пабачылі дзіўную метэаралагічную з'яву — навальнічны каўнер

У Наваполацку зафіксавалі злавесна-прыгожыя маланкі на захадзе сонца ФОТАФАКТ

Каментары да артыкула