Украінская тэнісістка падавала ў суд на міжнародную федэрацыю, што тая дазволіла гуляць Сабаленцы. Стаў вядомы вынік
Суд у Нью-Ёрку адхіліў пазоў украінскай тэнісісткі Лесі Цурэнкі супраць Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) і яе былога кіраўніка Стыва Саймана, піша Reuters. Спартсменка сцвярджала, што рашэнне не адхіляць ад спаборніцтваў расійскіх і беларускіх тэнісістак нібыта нанесла шкоду яе псіхіцы і парушыла ўмовы кантракта.
Леся Цурэнка
Суд пастанавіў, што абавязкі спартыўных арганізацый тычацца перадусім фізічнай бяспекі ўдзельнікаў, а не іх эмацыйнага стану. Таму прэтэнзіі ўкраінскай тэнісісткі былі адхіленыя.
Суд таксама прызнаў абгрунтаваным падыход WTA: спартсменкам з Расіі і Беларусі забаранілі выступаць пад нацыянальнымі сцягамі, але не сталі цалкам адхіляць іх ад турніраў.
Канфлікт узнік яшчэ ў 2023 годзе, калі Цурэнка адмовілася гуляць матч супраць Арыны Сабаленкі пасля панічнай атакі, якая здарылася пасля размовы са Стывам Сайманам.
У выніку суд стаў на бок WTA, адзначыўшы, што арганізацыя не нясе адказнасці за эмацыйны стан гульцоў у падобных сітуацыях.
Чытайце таксама:
Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу Australian Open, проста не заўважыўшы ўкраінкі
Арына Сабаленка: Лукашэнка можа каментаваць што хоча, а я проста спартсменка з Беларусі