БЕЛ Ł РУС

Сабаленка выйшла ў фінал турніру ў Маямі

27.03.2026 / 07:56

Nashaniva.com

У паўфінале тэніснага турніру ў Фларыдзе першая ракетка свету сёння па беларускім часе перамагла Алену Рыбакіну (Казахстан) з лікам 6:4, 6:3.

Фота: Robert Prange / Getty Images

Сабаленка і Рыбакіна гулялі 15 сакавіка ў фінале турніру ў Індыян-Уэлсе, і беларуска таксама перамагла.

У фінале турніру ў Маямі заўтра Арына згуляе з амерыканкай Како Гаўф. Гульня пачнецца а 19‑й па беларускім часе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула