БЕЛ Ł РУС

Вызначыліся ўдзельнікі фіналаў стыкавых матчаў адбору на чэмпіянат свету па футболе

27.03.2026 / 08:15

Nashaniva.com

Вырашальныя гульні — 31 сакавіка.

Зборная Косава можа ўпершыню ў сваёй гісторыі згуляць на чэмпіянаце свету па футболе. Фота: Christian Hofer — UEFA/UEFA via Getty Images

Учора вечарам і сёння ноччу прайшлі 10 стыкавых матчаў стыкаў на чэмпіянат свету па футболе. У Еўропе прайшлі восем гульняў, у Мексіцы былі згуляныя два міжкантынельныя стыкі.

Зборная Швецыі перамагла Украіну з лікам 3:1. Польшча перамагла Албанію 2:1.

Італія выйграла ў Паўночнай Ірландыі 2:0, а Боснія ў серыі пенальці прайшла Уэльс.

Косава выйграла ў гасцях у Славакіі 4:3, а Турцыя перамагла Румынію 1:0.

Данія разграміла Паўночную Македонію 4:0, а Чэхія ў серыі пенальці абыграла Ірландыю.

Сёння ноччу прайшлі міжкантынентальныя стыкі, матчы гуляліся ў Мексіцы. 

Балівія перамагла Сурынам 2:1, а Ямайка — Новую Каледонію 1:0.

У фінальных матчах 31 сакавіка згуляюць

Усе еўрапейскія каманды згуляюць а 21:45 па беларускім часе. Фіналы міжкантынентальных стыкаў пачнуцца а 23-й.

Пераможцы гульняў выйдуць на чэмпіянат свету па футболе, які пройдзе з 11 чэрвеня да 18 ліпеня ў ЗША, Канадзе і Мексіцы. Упершыню на ім будуць удзельнічаць 48 зборных.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула