БЕЛ Ł РУС

Лаўроў: ЗША хочуць забраць «Паўночны паток» і «Паўночны паток — 2»

27.03.2026 / 08:21

Nashaniva.com

Паводле слоў Лаўрова, Штаты імкнуцца да дамінавання на энергетычных рынках.

Дональд Трамп, віцэ-прэзідэнт Джэй Дзі Вэнс, дзяржсакратар Марка Рубіа і кіраўнік Пентагона Піт Хегсэт. Фота: Alex Wong / Getty Images 

ЗША заяўляюць, што хочуць забраць сабе газаправоды «Паўночны паток» і «Паўночны паток — 2». Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў у інтэрв’ю France TV, паведамляе РБК.

Паводле слоў Лаўрова, Штаты імкнуцца да дамінавання на энергетычных рынках. Ён адзначыў, што існуюць дакументы і выступленні афіцыйных асоб, якія пацвярджаюць гэтае жаданне Вашынгтона.

«Венесуэла — гэта ўжо прамы прыклад. Сцвярджалася, што трэба прыбраць рэжым наркагандляроў. У выніку ўсё скончылася тым, што Злучаныя Штаты бяруць пад свой кантроль нафтавую галіну Венесуэлы. Тое ж самае адбываецца з Іранам. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, па сутнасці, прамым тэкстам сказаў, што ён хоча разам з Іранам кантраляваць Армузскі праліў і ўсе пастаўкі вуглевадародаў, што праходзяць праз яго. <…> ЗША цяпер таксама кажуць, што хочуць забраць сабе «Паўночныя патокі»», — сказаў міністр.

Расія ж ніколі не пачынае «ніякіх дзеянняў дзеля таго, каб нешта ў кагосьці адабраць», падкрэсліў Лаўроў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула