БЕЛ Ł РУС

Кацярына Андрэева перадала Дональду Трампу ліст пра беларускіх палітвязняў

27.03.2026 / 08:51

Nashaniva.com

Журналістка «Белсата» дзякуе за намаганні ў вызваленні яе і іншых палітвязняў, але просіць працягваць — і вызваліць усіх, у тым ліку ейнага мужа.

Ліст, які перадала журналістка Кацярына Андрэева, выказвае глыбокую ўдзячнасць прэзідэнту Злучаных Штатаў Дональду Трампу, спецыяльнаму пасланніку Джону Коўлу і намесніку памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША Крыстаферу Сміту за гуманітарныя намаганні, якія прывялі да вызвалення яе самой і яшчэ 249 беларускіх палітвязняў. Адначасова Кацярына падкрэслівае, што многія яшчэ застаюцца ў зняволенні.

Цытата з ліста:

«Лічу, што гэтая гуманітарная місія мае гістарычнае значэнне. Да вашых перамоў з Менскам многія з нас страцілі надзею. Мы адчувалі сябе вечнымі закладнікамі, без яснага будучага і надзеі на справядлівасць. У чэрвені 2025 года, калі я стала сведкай першых вызваленняў жанчын у межах дамоўленасцяў паміж Вашынгтонам і Менскам, надзея вярнулася да мяне».

Ліст заклікае да працягу дыпламатычных намаганняў дзеля вызвалення ўсіх палітвязняў, у тым ліку журналіста Ігара Ільяша.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула