БЕЛ Ł РУС

Былы палітвязень Аляксандр Андрушкевіч распачаў сухую галадоўку каля пасольства ЗША ў Вільні

27.03.2026 / 09:25

Nashaniva.com

Ён патрабуе, каб адміністрацыя ЗША ў перамовах з Аляксандрам Лукашэнкам паўплывала на лёс Сцяпана Латыпава, які нядаўні трэці раз у калоніі здзейсніў спробу самагубства.

Фота з фэйсбука Дзмітрыя Казлова

Учора Аляксандр Андрушкевіч каля пасольства ЗША ў Вільні абвясціў сухую галадоўку і патрабуе, каб адміністрацыя ЗША ў перамовах з Аляксандрам Лукашэнкам паўплывала на лёс Сцяпана Латыпава.

У чацвер а 16:00 да 22:00 ён прастаяў у адзіночным пікетаванні і ў адпаведнасці з літоўскім заканадаўствам пасля 22:00 спыніў пікет, але не сухую галадоўку.

Сёння а 08:00 ён планаваў вярнуцца і працягнуць пікет, напісаў у сваім фэйсбуку блогер Дзмітрый Казлоў (Шэры кот).

Учора стала вядома, што Сцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў у калоніі здзейсніць суіцыд

У ліпені 2025 года палітзняволенага жыхара «Плошчы Перамен» Сцяпана Латыпава перавялі з магілёўскай турмы №4 у ПК №22 «Воўчыя норы», дзе адразу змясцілі ў ШІЗА, а затым — у ПКТ.

Там Сцяпан парэзаў сабе вены і там жа яго зашывалі. Вядома, што падчас утрымання ў турме палітвязень прасіў адзіночнае ўтрыманне.

У ПКТ палітвязень утрымліваўся ў дрэнных умовах: у камеры не было нават разеткі, кіпень давалі двойчы на дзень. Прыкладна ў верасні 2025 года Сцяпана зноў перавялі ў турму.

Сам Сцяпан нібы казаў, што не бачыць сэнсу жыцця і не вытрымае яшчэ аднаго тэрміну ў турэмным рэжыме.

Сцяпана Латыпава затрымалі ў верасні 2020 года каля ягонага дома на «Плошчы Перамен». 16 жніўня 2021 года яго асудзілі на восем гадоў і шэсць месяцаў зняволення ва ўмовах строгага рэжыму. Палітвязень на судзе не прызнаў віну ні па адным эпізодзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула