БЕЛ Ł РУС

Дзевяцігадовы хлопчык атруціўся растваральнікам, глынуўшы яго з бутэлькі для колы

27.03.2026 / 09:51

Nashaniva.com

Няшчасце адбылося 24 сакавіка ў вёсцы Цімкавічы Капыльскага раёна.

Хлопчык дома ў гаспадарчай пабудове знайшоў бутэльку з-пад кока-колы, у якой знаходзілася празрыстая вадкасць. Падумаўшы, што гэта вада, хлопчык зрабіў некалькі глыткоў. Насамрэч у бутэльцы быў растваральнік лакафарбавых матэрыялаў, піша «Мінская праўда».

Бацька адвёз сына ў бальніцу, дзе яму аказалі неабходную медыцынскую дапамогу.

Хлопчык у прытомнасці, кантактны, пагрозы яго жыццю няма. Пасля некалькіх дзён назірання яго плануюць адпусціць дадому.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула