У Празе закідалі кактэйлямі Молатава Рускі дом
Інцыдэнт адбыўся ўвечары 26 сакавіка.
Фота: Паліцыя Прагі
Будынак Рускага дома ў Празе стаў аб’ектам нападу — яго закідалі «кактэйлямі Молатава», паведаміў ТАСС кіраўнік Рускага дома ў Празе Ігар Гірэнка.
Па яго словах, інцыдэнт адбыўся ўвечары 26 сакавіка. «Па шчаслівым супадзенні абставін тры з шасці кактэйляў Молатава не выбухнулі», — расказаў Гірэнка.