У банку адна купюра са 130 падалася падазронай — выклікалі міліцыю
Звычайны візіт у банк для абмену валюты ператварыўся ў гісторыю з выклікам міліцыі. 37‑гадовы мужчына ў Магілеве прынёс у касу значную суму — $12 670.
Дзяржкамітэт судовых экспертыз
Як расказала афіцыйны прадстаўніца ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Магілёўскай вобласці Ірына Рачкоўская, ён планаваў абмяняць 124 купюры наміналам 100 даляраў, пяць купюр па 50 даляраў і адну «дваццатку».
— Аднак падчас праверкі касір засумняваўся ў сапраўднасці адной з банкнот наміналам $100 узору 2006 года. Дзейнічаючы па інструкцыі, супрацоўнік банка націснуў трывожную кнопку. У выніку ўсе наяўныя грошы былі канфіскаваныя і накіраваныя на даследаванне ў Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз, — расказала Ірына Рачкоўская.
На шчасце для магілёўца, экспертыза пацвердзіла, што ўсе купюры — і тая самая «падазроная, і астатнія 129 банкнот — сапраўдныя: грашовыя білеты былі выпушчаны прадпрыемствам, што афіцыйна выпускае даляры ЗША.