БЕЛ Ł РУС

На мінскім пераходзе заўважылі дзіўную кнопку «для баскетбалістаў». Вось што гэта аказалася

27.03.2026 / 12:12

Nashaniva.com

Мінчукі нядаўна звярнулі ўвагу на святлафор, дзе кнопка для пешаходаў размешчана вышэй за чалавечы рост.

Фота: сацсеткі

«Каля ГЦ Prizma ёсць святлафор для баскетбалістаў», — пажартавалі ў сацсетках.

Але аказалася, што жоўты кораб — гэта не кнопка для пешаходаў, якія хочуць перайсці дарогу і змяніць сігнал святлафору. Гэта прылада гукавога сігналу.

«Гэта элемент сістэмы рэгулявання дарожнага руху. Ён дадаткова інфармуе кіроўцаў аб змене светлафорнага сігналу», — расказалі агенцтву «Мінск-Навіны» ў абслугоўваючым прадпрыемстве Мінгарвыканкама.

Каб канструкцыя не спараджала здагадак, спецыялісты аператыўна замянілі яе на іншую.

Фота: «Мінск-Навіны»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула