20‑гадовы кіроўца BMW у Мінску ўрэзаўся ў слуп
Здарэнне адбылося сёння раніцай на праспекце Незалежнасці, 134.
Хлопец выехаў на паласу сустрэчнага руху, пасля чаго — за межы дарогі, дзе ўрэзаўся ў слуп.
Паводле папярэдняй інфармацыі, у аўтамабіля адмовіла тармазная сістэма.
Кіроўца і два пасажыры легкавога аўтамабіля дастаўленыя ў установу аховы здароўя для абследавання.