БЕЛ Ł РУС

У Мінску мінак пачуў размову выпадковай жанчыны па тэлефоне і пазваніў у міліцыю

27.03.2026 / 12:58

Nashaniva.com

Мінчук пачуў на вуліцы, як жанчына з кімсьці размаўляла па тэлефоне. Яна выглядала разгублена і кудысьці спяшалася.

Мужчыну гэта здалося падазроным, і ён патэлефанаваў на лінію 102, паведамляе прэс-служба мінскай міліцыі. 

У міліцыі ўстанавілі асобу 67‑гадовй пенсіянеркі. Яна сапраўды размаўляла з махлярамі і па іх просьбе ўжо паспела пакінуць у падвале дома 24 000 рублёў.

Дарэчы, да гэтага ёй патэлефанавалі ілжэсупрацоўнікі «Энергасбыту», якія пад выглядам замены лічыльнікаў завалодалі асабістымі данымі і кодам з СМС. Потым прыгразілі пенсіянерцы турмой і ўгаворвалі «задэклараваць» зберажэнні.

Махлярам не ўдалося завалодаць грашыма мінчанкі — іх канфіскавалі аператыўнікі і вернуць уласніцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула