БЕЛ Ł РУС

Украінскія дроны атакавалі аднаго з найбуйнейшых вытворцаў фосфарных угнаенняў у Расіі

27.03.2026 / 16:40

Nashaniva.com

Украінскія беспілотнікі атакавалі буйное хімічнае прадпрыемства ў расійскім Чарапаўцы — завод «Апатыт», які ўваходзіць у групу ФосАгра. Гэта адзін з найбуйнейшых вытворцаў фосфарных угнаенняў у Расіі і Еўропе.

Скрыншот з відэа Exilenova+

Па інфармацыі расійскіх уладаў, усяго зафіксавалі восем удараў, але сур’ёзных пашкоджанняў інфраструктуры нібыта няма, як і загінулых ці пацярпелых. На месцы працуюць экстранныя службы.

Раней украінскія дроны ўжо атакавалі іншыя хімічныя прадпрыемствы ў Расіі — у Тальяці, Цвярской вобласці, Пермскім краі і Смаленскай вобласці. У некаторых выпадках гэта прыводзіла да пажараў і нават чалавечых ахвяр.

На гэтым фоне ў Расіі ўзнік дэфіцыт угнаенняў і рост цэн прыкладна на 30%. Улады ўвялі абмежаванні на экспарт некаторых відаў прадукцыі, каб забяспечыць унутраны рынак падчас пасяўной кампаніі.

Чытайце таксама:

УСУ атакавалі дронамі авіяцыйны завод у Смаленску падчас візіту Мядзведзева

Украінскія дроны вывелі са строю адзін з найбуйнейшых расійскіх НПЗ

Украінскія ўдары па партах паралізавалі амаль палову расійскага нафтавага экспарту

Падчас начной атакі ўкраінскіх дронаў у порце Выбарга быў пашкоджаны найноўшы расійскі ледакол

Каментары да артыкула