БЕЛ Ł РУС

У Расіі забараняюць экспарт бензіну

27.03.2026 / 23:11

Nashaniva.com

Урад Расіі вырашыў з 1 красавіка забараніць экспарт бензіну. Даручэнне падрыхтаваць адпаведную пастанову атрымаў віцэ-прэм’ер Аляксандр Новак, паведамляе «Коммерсант».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Расійскія ўлады тлумачаць гэты крок жаданнем стрымаць рост цэнаў на паліва і забяспечыць у першую чаргу ўнутраны рынак. Аднак эксперты адзначаюць, што такая мера хутчэй запаволіць падаражанне, але не прывядзе да істотнага зніжэння цэн.

Рост цэнаў на бензін звязаны з вайной ЗША і Ізраіля супраць Ірана і фактычным закрыццём Армузскага праліва, праз які праходзіць каля пятай часткі сусветных паставак нафты. На гэтым фоне цэны на нафту маркі Brent у сакавіку перавышалі 100 долараў за бараль і ў пэўны момант дасягалі каля 126 даляраў, пасля чаго стабілізаваліся прыкладна на ўзроўні 110 даляраў.

Сітуацыя ў Расіі дадаткова ўскладнілася пасля ўдараў Украіны па порце Усць-Луга ў Ленінградскай вобласці 25 сакавіка. Усё ў комплексе можа прывесці да скарачэння перапрацоўкі і здабычы нафты, а таксама стварыць праблемы з экспартам. Некаторыя расійскія кампаніі ўжо папярэдзілі пакупнікоў пра магчымыя збоі ў пастаўках.

Чытайце таксама:

У Славеніі ўвялі абмежаванні на продаж бензіну на запраўках

Украінскія ўдары па партах паралізавалі амаль палову расійскага нафтавага экспарту

Украінскія дроны вывелі са строю адзін з найбуйнейшых расійскіх НПЗ

У Ленінградскай вобласці адбылася масіраваная атака дронаў: пажары ў партах і калапс у Пулкаве

Каментары да артыкула