У Самарскай вобласці атакаваны завод па вытворчасці выбухоўкі
Выбухі прагучалі ў Чапаеўску і Новакуйбышаўску Самарскай вобласці. Паведамляецца пра выбух і пажар на тэрыторыі Чапаеўскага АТ «Прамсінтэз».
Гэта прадпрыемства займаецца вырабам выбуховых рэчываў для розных боепрыпасаў, уключаючы авіябомбы і ракеты. Інфармацыі пра пацярпелых пакуль няма.
Украінскія OSINT-праекты геалакавалі кадры відэазапісу, на якім зафіксаваны выбух на тэрыторыі завода, а таксама ідэнтыфікавалі ракету, якая была знятая ў небе над Чапаеўскам — гэта ўкраінская FP-5 «Фламінга».
У ноч на суботу ў Самарскай вобласці была абвешчана ракетная небяспека, закрыта паветраная прастора на ўсіх вышынях.