Пуцін назваў вайну ва Украіне праведнай барацьбой за будучыню пакаленняў
«За свяшчэннае гістарычнае права нашага народа размаўляць на роднай мове», — сказаў прэзідэнт Расіі.
Фота: Ramil Sitdikov Pool Photo via AP
«Ваенная аперацыя ва Украіне з'яўляецца праведнай барацьбой за будучыню пакаленняў», — заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на ўрачыстым вечары з нагоды дзесяцігоддзя Расгвардыі, што прайшоў у Крамлёўскім палацы, перадае прэс-служба Крамля.
Расійскія вайскоўцы, адзначыў ён, у дадзены момант знаходзяцца на баявых пазіцыях і вядуць «цяжкую баявую працу». Прэзідэнт Расіі ўказаў, што ідзе гаворка пра праведную барацьбу.
«Нашы таварышы змагаюцца за Расію, у гэтую самую хвіліну знаходзяцца на баявых пазіцыях, на агнявых рубяжах, упэўнена вядуць цяжкую баявую працу. Гэта праведная барацьба за мірнае, свабоднае, бяспечнае жыццё для нашых дзяцей і ўнукаў на сваёй зямлі. За свяшчэннае гістарычнае права нашага народа размаўляць на роднай мове, шанаваць сваіх продкаў, сапраўдных герояў, берагчы запаветы і веру бацькоў, дзядоў і прадзедаў», — сказаў ён.