БЕЛ Ł РУС

Леброн і Броні Джэймсы першымі ў гісторыі НБА адзначыліся выніковай перадачай ад бацькі сыну

28.03.2026 / 11:55

Nashaniva.com

Чатырохразовы чэмпіён НБА і форвард «Лос-Анджэлес Лэйкерс» Леброн Джэймс адзначыўся выніковай перадачай свайму сыну Броні Джэймсу ў матчы супраць «Бруклін Нетс», які завяршыўся перамогай «Лэйкерс» з лікам 116:99.

Гэта першы выпадак у гісторыі НБА, калі бацька зрабіў выніковую перадачу сыну ў афіцыйнай гульні лігі.

У гэтым матчы Леброн Джэймс набраў 14 балаў, зрабіў шэсць падбораў і аддаў восем перадач. Броні Джэймс запісаў на свой рахунак тры балы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула