БЕЛ Ł РУС

Сёння пройдзе традыцыйная акцыя «Гадзіна Зямлі»

28.03.2026 / 13:13

Nashaniva.com

Экалагічная акцыя пройдзе ўжо 18‑ы раз.

Мінпрыроды заклікае неабыякавых людзей і арганізацыі далучыцца да мільёнаў удзельнікаў па ўсім свеце, каб унесці свой уклад у захаванне прыродных рэсурсаў.

Калі вы за адказнае стаўленне да прыроды, адключыце асвятленне і электрапрыборы (акрамя ліфтаў) з 20:30 да 21:30 — на адну гадзіну.

Глабальная ініцыятыва «Гадзіна Зямлі» праходзіць штогод у апошнюю суботу сакавіка: удзельнікі на гадзіну выключаюць святло і іншыя неабавязковыя прыборы, каб падкрэсліць важнасць барацьбы са змяненнем клімату.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула