БЕЛ Ł РУС

У Варшаве сёння вялікі Марш да Дня Волі, панясуць 330‑метровы бел-чырвона-белы сцяг

28.03.2026 / 13:47

Nashaniva.com

Выступяць Святлана Ціханоўская і Павел Латушка.

Сёння ў Варшаве пройдзе маштабны Марш, прысвечаны Дню Волі, з удзелам лідараў дэмакратычных сіл.

Збор удзельнікаў — на плошчы Трох Крыжоў а 16:00.

Пачатак шэсця запланаваны на 16:20-16.30.

Удзельнікі панясуць 330‑метровы бел-чырвона-белы сцяг.

На фінальнай кропцы адбудуцца выступы, у тым ліку кіраўніцы АПК Святланы Ціханоўскай і яе намесніка Паўла Латушкі.

Шэсце будуць суправаджаць беларускія дудары і клуб гістарычнай рэканструкцыі Invictus 1863. Таксама запланаваныя выступы артыстаў і праца арт-кірмашу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула