БЕЛ Ł РУС

Трамп прэзентаваў залаты трактар

28.03.2026 / 15:28

Nashaniva.com

Ён насамрэч стаіць на лужку перад Белым домам.

Скрыншот відэа

Прэзідэнт ЗША прэзентаваў залаты трактар. Гэта адбылося ўчора, 27 сакавіка, у межах мерапрыемства Celebration of American Agriculture на Паўднёвым лужку Белага дома, дзе сабраліся каля 800 фермераў і жывёлаводаў.

Прэзідэнт ЗША ўдакладніў, што прадстаўлены Fendt 1167 Vario быў выраблены спецыяльна з улікам яго пераваг, піша New York Post.

Graeme Sloan/Bloomberg via Getty Images

Трамп плануе абвясціць новыя гарантыі за крэдыты для фермераў і пастаўшчыкоў прадуктаў харчавання — у спробе падтрымаць сельскагаспадарчыя супольнасці ЗША, якія сутыкнуліся з ціскам з-за ўплыву вайны з Іранам, тарыфаў і іншых неспрыяльных рынкавых умоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула