БЕЛ Ł РУС

12 амерыканскіх вайскоўцаў параненыя ў выніку атакі на авіябазу ў Саудаўскай Аравіі

28.03.2026 / 15:39

Nashaniva.com

Двое салдат атрымалі цяжкія раненні.

Самалёт KC-135 ілюстрацыйнае фота: Nicolas Economou/NurPhoto via Getty Images

Як мінімум 12 амерыканскіх вайскоўцаў атрымалі раненні ў выніку ўдару Ірана па авіябазе прынца Султана ў Саудаўскай Аравіі, пішуць The New York Times і The Wall Street Journal.

Двое салдат атрымалі цяжкія раненні. Пацярпелыя знаходзіліся ўнутры будынка, у які трапіла як мінімум адна ракета.

У атацы таксама ўдзельнічала некалькі беспілотнікаў, паведамілі суразмоўцы газет. Паводле іх даных, значныя пашкоджанні атрымалі як мінімум два самалёты-запраўшчыкі KC-135.

Гэта адзін з самых сур’ёзных удараў па амерыканскай супрацьпаветранай абароне за месяц вайны з Іранам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула