«Ён не думаў, што будзе цалаваць мяне ў сраку». Трамп выказаўся пра адносіны з наследным прынцам Саудаўскай Аравіі
Па словах прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, наследны прынц Саудаўскай Аравіі (фактычны цяперашні кіраўнік краіны) Мухамед ібн Салман Аль Сауд нібыта не чакаў цяперашняга развіцця падзей і цяпер вымушаны быць больш лаяльным да ЗША. Трамп сцвярджае, што раней той разлічваў на слабейшую пазіцыю Вашынгтона, але цяпер павінен змяніць свой падыход і адносіны з амерыканскім бокам.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і наследны прынц Саудаўскай Аравіі Мухамед ібн Салман Аль Сауд. Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo/Mark Schiefelbein
«Ён не думаў, што будзе цалаваць мяне ў сраку. Сапраўды не думаў. Ён думаў, што гэта будзе проста яшчэ адзін амерыканскі прэзідэнт-недарэка, пры якім краіна коціцца ўніз, але цяпер ён вымушаны быць са мной ветлівым. Скажыце яму, што яму лепш са мной не сварыцца. Ён павінен быць ветлівым», — заявіў Трамп.
У кантэксце бягучай сітуацыі на Блізкім Усходзе краіны Персідскага заліва сапраўды пераглядаюць сваю пазіцыю адносна канфлікту і ўплыву Ірана. Некаторыя з іх выказваюць асцярогу з-за магчымых пагроз для энергетычных паставак у рэгіёне, а таму выступаюць за больш жорсткую палітыку ў дачыненні да Тэгерана, хоць раней былі больш асцярожныя.
Чытайце таксама:
12 амерыканскіх вайскоўцаў параненыя ў выніку атакі на авіябазу ў Саудаўскай Аравіі
Украіна і Саудаўская Аравія падпісалі дамову аб абаронным супрацоўніцтве