БЕЛ Ł РУС

У Варшаве беларусы святкуюць Дзень Волі ФОТЫ

28.03.2026 / 19:36

Nashaniva.com

28 сакавіка ад 16‑й паводле польскага часу (ад 18‑й паводле беларускага) беларусы ў Варшаве сабраліся на пляцы Трох Крыжоў. Адтуль яны пайшлі шэсцем на Замкавы пляц, дзе запланаваны мітынг і кірмаш з нагоды Дня Волі, паведамляе «Белсат».

Фота: «Радыё Свабода»

А 16‑й гадзіне пачаўся збор на плошчы Трох Крыжоў — каля касцёла святога Аляксандра. Гэтае месца знаёмае беларускім каталікам: тут праводзяць службы спецыяльна для беларусаў.

Фота: «Радыё Свабода»

Фота: «Белсат»

На маршы былі госці з мінулага: у шэсці бралі ўдзел чальцы Клубу гістарычнай рэканструкцыі Invictus 1863. Фота: «Радыё Свабода»

Фота: «Радыё Свабода»

Фота: «Радыё Свабода»

Фота: «Еўрарадыё»

Фота: «Еўрарадыё»

Удзельнікі маршу выйшлі з плакатамі з патрабаваннем вызваліць палітвязняў Мікіту Емяльянава, Аляксандра Францкевіча, Любоў Рэзановіч, Уладзіміра Гундара і іншых вязняў сумлення.

Фота: «Салідарнасць»

Фота: «Салідарнасць»

Фота: «Салідарнасць»

З плошчы Трох Крыжоў шэсце, у якім узялі ўдзел некалькі сотняў чалавек, пайшло па варшаўскім Новым Свеце да Замкавага пляца.

Фота: «Салідарнасць»

Падчас марша беларусы расцягнулі сцяг даўжынёй 330 метраў.

Фота: «Радыё Свабода»

Фота: «Белсат»

Сярод іншых удзел у шэсці узяла Святлана Ціханоўская — яна запісала кароткае відэавіншаванне проста на маршы.

Вечарам на Замкавай плошчы плануюцца вялікі канцэрт беларускіх музыкаў, выступы палітыкаў і актывістаў, а таксама святочны кірмаш з працамі беларускіх майстроў, кнігамі і дранікамі ад палітвязняў.

Перад удзельнікамі мітынгу выступяць музыкі, у тым ліку вядоўца «Белсату» Кацярына Ваданосава са сваім гуртом. Таксама анансавалі выступы гурта Shuma і Вольнага хору.

Увогуле ж сустрэчы і імпрэзы, прысвечаныя Дню Волю, пачаліся ў розных краінах і гарадах яшчэ 21 сакавіка. У Вільні шэсце мясцовых беларусаў прайшло ўвечары 25 сакавіка.

Чытайце таксама:

У Варшаве сёння вялікі Марш да Дня Волі, панясуць 330‑метровы бел-чырвона-белы сцяг

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

У Варшаве Палац культуры і навукі падсвяцілі бел-чырвона-белымі колерамі ФОТАФАКТ

«Свабода патрэбна ўсім еўрапейскім народам без выключэння». Зяленскі па-беларуску павіншаваў беларусаў з Днём Волі

«Калі б вам удалося тады адбіцца, нашы народы былі б сёння разам у ЕС». Літоўская еўрадэпутатка павіншавала беларусаў па-беларуску

Каментары да артыкула