БЕЛ Ł РУС

У Гродне цягнік збіў жанчыну, якая ішла цераз рэйкі ў навушніках

28.03.2026 / 22:45

Nashaniva.com

Інцыдэнт адбыўся 28 сакавіка 2026 года каля 16:05 на ўчастку «Гродна — парк Раённая».

Скрыншот з відэа

Паводле папярэдняй інфармацыі, 42‑гадовая жанчына ішла ў навушніках і слухала музыку, таму не заўважыла і не пачула цягнік, які набліжаўся. Яна павярнула галаву толькі ў апошні момант, калі састаў ужо быў зусім блізка.

Пры гэтым пераезд быў абсталяваны пешаходным пераходам, святло– і гукавой сігналізацыяй, а таксама відэаназіраннем.

Пацярпелую даставілі ў бальніцу з цяжкімі траўмамі: чэрапна-мазгавой траўмай, шматлікімі пашкоджаннямі цела, пераломамі рэбраў, пашкоджаннем лёгкіх, а таксама пераломамі пазваночніка.

Зараз праводзіцца праверка, каб высветліць усе абставіны здарэння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула