БЕЛ Ł РУС

Выратаваныя з прыватнага заапарка ў Дагестане львяняты могуць адправіцца ў Беларусь

29.03.2026 / 09:23

Nashaniva.com

Ільвяняты, якія з Дагестана былі прывезены ў прытулак у Валгаградскай вобласці, могуць адправіцца ў заапарк у Беларусі. Пра гэта паведаміла дырэктар фонду абароны жывёл і прытулку «Дына» Анжэла Макарава.

«Мы супрацоўнічаем з Еўраазіяцкай асацыяцыяй заапаркаў (ЕАРАЗА), і яны ўжо зацікавіліся ільвянятамі. Яны паведамілі, што ёсць запыт у Беларусь, у мінскі заапарк. Там наогул вельмі добрыя заапаркі. І калі кагосьці гатовыя будуць узяць, мы будзем толькі радыя», — сказала агенцтву ТАСС Макарава.

Яна адзначыла, што львяняты, безумоўна, павінны прайсці каранцін, аднавіць сілы, і толькі пасля адаптацыі можна будзе разглядаць варыянт перадачы жывёл у іншыя заапаркі.

У валгаградскі прытулак для жывёл прывезены пяцёра львянят, якія па рашэнні суда былі канфіскаваныя з прыватнага заапарка ў Дагестане праз дрэннае ўтрымліванне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула