БЕЛ Ł РУС

У Гомелі ўлады незаконна прадалі кватэру, што належала шматдзетнай сям'і

29.03.2026 / 10:43

Nashaniva.com

Двухпакаёвую кватэру шматдзетнай сям’і выставілі на таргі па памылцы — здзелку могуць ануляваць, піша «Белка». 

Сям’я купіла жыллё ў аграгарадку пад Гомелем з прыцягненнем сямейнага капіталу. З часам у маці пецярых дзяцей накапіліся вялікія даўгі. Каб іх пагасіць, на таргі выставілі кватэру, і яна знайшла свайго пакупніка.

Але калі новы ўладальнік хацеў зарэгістраваць права ўласнасці на жыллё ў дзяржаўным агенцтве, яму адмовілі. Аказалася, на кватэру дзейнічаюць абмежаванні па адчужэнні да 2027 года.

«Паводле закона, нерухомасць, купленая за сродкі сямейнага капіталу, належыць у роўных долях усім членам сям’і. Гэта значыць, даўжніца валодае там не самай вялікай доляй, а значыць, кватэру цалкам выстаўляць на таргі было нельга», — патлумачыла старшы памочнік пракурора горада Гомеля Наталля Капітанава.

Пакупнік звярнуўся ў пракуратуру па абарону сваіх правоў. Таксама будуць прыняты меры па абароне інтарэсаў непаўналетніх дзяцей даўжніцы. Як вырашыцца сітуацыя, не паведамляецца. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула