Арына Сабаленка абараніла тытул у Маямі і паўтарыла рэкорд Штэфі Граф
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка другі год запар стала пераможцай буйнога турніру катэгорыі WTA-1000 у Маямі. У фінальным паядынку, які адбыўся 28 сакавіка і працягнуўся больш за дзве гадзіны, беларуска нанесла паражэнне амерыканцы Коры Гаўф у трох сэтах — 6:2, 4:6, 6:3.
Арына Сабаленка. Фота: Michele Eve Sandberg / Icon Sportswire via Getty Images
Гэты поспех дазволіў Сабаленцы ўпершыню ў кар’еры аформіць так званы «Сонечны дубль» — перамогі ў Індыян-Уэлсе і Маямі на працягу аднаго сезона.
Больш за тое, беларуска ўстанавіла рэкорд XXI стагоддзя, заваяваўшы тры паслядоўныя тытулы ў межах гэтых двух турніраў (Маямі-2025, Індыян-Уэлс-2026 і Маямі-2026). Раней падобнае дасягненне далося толькі легендарнай Штэфі Граф у сярэдзіне 90‑х гадоў мінулага стагоддзя.
За перамогу ў Маямі беларуска атрымае больш за $1,1 млн прызавых і 1000 рэйтынгавых балаў.
Раней з беларусак гэты турнір тройчы выйгравала Вікторыя Азаранка— у 2009, 2011 і 2016 гадах.