БЕЛ Ł РУС

УСУ знішчылі тры РСЗА ў Крыме

29.03.2026 / 12:11

Nashaniva.com

Байцы Сіл беспілотных сістэм (СБС) у ноч на 29 сакавіка нанеслі паспяховы ўдар па расійскай базе «Тарнада» ў пасёлку Саўгаснае ў Крыме, паведаміў камандуючы СБС Роберт «Мадзяр» Броўдзі ў фэйсбуку.

Паводле Броўдзі, у выніку атакі былі знішчаны адразу тры рэактыўныя сістэмы залпавага агню калібру 300 мм — БМ-30 «Смерч» або «Тарнада-С». Акрамя саміх пускавых установак, ударам была ліквідавана самаходная транспартна-зараджальная машына да іх.

Паралельна з аперацыяй у Крыме ўкраінскія вайскоўцы пры ўзаемадзеянні з разведкай СБУ знішчылі цыстэрны з палівам у Луганскай вобласці. Паводле слоў Броўдзі, супольныя дзеянні беспілотных падраздзяленняў і разведкі дазволілі эфектыўна паразіць лагістычныя рэсурсы праціўніка, спаліўшы запасы паліва на акупаванай тэрыторыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула