У Рагачоўскім раёне патануў 16‑гадовы падлетак — ён праваліўся пад лёд
У суботу днём хлопец выйшаў з дому на звычайную прагулку. Калі да надыходу цемры ён не вярнуўся, родныя забілі трывогу.
Як паведамляе гомельскія ратавальнікі на вадзе, хлопец, 2010 года нараджэння, у суботу днём пайшоў з дому на прагулку, аднак дадому не вярнуўся. Занепакоеныя родныя звярнуліся ў службу выратавання, пасля чаго пачаліся пошукі.
Позна ўначы работнікі МНС на штучным вадаёме ў аграгарадку Балотня пабачылі палонку. На глыбіні каля 3 метраў, на адлегласці 15—20 м ад берага было знойдзена цела хлопчыка.