БЕЛ Ł РУС

У Фінляндыю заляцела і ўпала некалькі дронаў

29.03.2026 / 16:43

Nashaniva.com

Некалькі невядомых беспілотнікаў упалі на тэрыторыі Фінляндыі. Два з іх вайскоўцы заўважылі раніцай 29 сакавіка — яны ляцелі над Балтыйскім морам і на паўднёвым усходзе Фінляндыі павольна і на нізкіх вышынях. Паветраныя сілы выканалі разведвальную місію са знішчальнікам F/A-18 Hornet.

Паліцыя прыехала на месца падзення беспілотнікаў. Скрыншот відэа Yle

Паводле звестак Мінабароны Фінляндыі, адзін беспілотнік упаў на поўнач ад горада Коўвала, а другі — на ўсход ад яго. Гэты горад знаходзіцца прыкладна за 50 кіламетраў ад мяжы з Расіяй, піша «Еўрапейская праўда».

Прэм'ер-міністр Фінляндыі Петэры Орпа заявіў, што гэтыя дроны маглі быць украінскімі. Ён патлумачыў, што Украіна нядаўна ажыццяўляла атакі на суседні з Фінляндыяй расійскі рэгіён, а Расія глушыць сігналы дронаў.

«Гэта парушэнне тэрыторыі — вельмі сур'ёзная справа. Верагодна, гэта ўкраінскія дроны, але гэтае пытанне расследуецца, і пра гэта будзе паведамлена пазней… Мы зробім высновы з гэтага, калі поўная карціна сітуацыі стане зразумелай», — прыводзіць яго словы Yle.

Ён дадаў, што Фінляндыя не збівала дроны, а яны ўпалі самастойна.

Пазней у нядзелю знайшлі яшчэ адзін беспілотнік — ён упаў на марскі лёд у раёне Мелстэнінранта ў Эспа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула